Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.11.2016

"Восеньскi кiрмаш"

 1 ЛiСТАПАДА

у Дзяржаунай установе адукацыi

«Яслi-сад №10 г. Слуцка»  адбылося свята

«ВОСЕНЬСКi  КiРМАШ»

 

      Восень – цудоуная пара года! Гэта ў чарговы раз даказалі дашкаляты і творчыя педагогі ДУА "Яслі-сад № 10 г. Слуцка". 1 кастрычніка ў дзіцячым садку адбылося вясёлае гулянне пад назвай "Восеньскі кірмаш". У сістэме выхавання народным святам і абрадам належыць асаблівае месца. Калі варта пачынаць далучэнне дзяцей да народнай мудрасці, фарміраванне цікавасці і павагі да бацькоўскай спадчыны, гісторыі і культуры беларускага народа, роднай мовы? Кожны з нашых педагогаў на гэтае пытанне адкажа: з улікам узроставых асаблівасцей, інтарэсаў і схільнасцей выхаванцаў — як мага раней. У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

      На практыцы ў дашкольным выхаванні ўдзяляецца мала ўвагі нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей. Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бацькоу, бабуль і дзядуль.

       Традыцыйна ва ўстанове быў арганізаваны кірмаш кулінарных вырабаў, падчас якога кожны дашкольнік мог адчуць сябе сапраўдным гандляром. З самай раніцы і да вечара ў сценах установы раздаваліся смех і гоман не толькі дзяцей, але і дарослых. 

У  першай палове дня умузыкальнай зале гучала музыка, стаялі багата накрытыя сталы з дамашняй выпечкай. Нямала прыемных эмоцый выклікалі ў гледачоў выступленні маленькіх артыстаў. Напрыканцы мерапрыемства  у другой палове дня ўсіх запрасілі ў гандлёвыя рады, адкуль даносіліся апетытныя і дамашнія пахі, кожны дашкольнік мог адчуць сябе сапраўдным гандляром. Усё разышлося вельмі хутка.

Вельмi  прыемнa  , што запланаванае мерапрыемства выклiкала шмат станоучых эмоцый. Мы ўдзячны арганізатарам i усім, хто дараваў  свята і цудоўны настрой.

 

Разделы сайта