У марах, у песнях, у снах.
Мае у ей кожнае слова
Свой колер, iсмак, iпах.
А. Грачаннікаў
Што такое родная мова?
Навошта дзецям трэба ведаць беларускую мову?
3 самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці — хоча каб мы заставаліся вольныміўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць нас НАЦЫЯЙ. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці — наш скарб, якімі мы павінны ганарыцца iніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя пecнi, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы у нашым кpai, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму — Беларусь.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькіўзбагачэнню мовы дзяцей, але iразвівае ixпазнавальныя iінтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці— тое, што закладзена ў сэрца з paннixгод. Менавіта родная мова — сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да cвaixвытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромяцца на ей размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з iмi. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія пecнi, прымаць удзел у беларускіх народных святах.
Дапамажыце нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, iвы дапаможаце абудзіцьу ixверу ў тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.
Выхаваўчае значэнне твораў«матчынай школы» — калыханак iзабаўлянак .
Ад першага крыку немаўляці дзіця развіваецца iвыхоўваецца калыханкамі, забаўлянкамі, пацешкамі-гульнямі iшматлікімі іншымі паэтычнымі творамі, што нараджаюцца мацярынскай любоўю iзамілаванасцю да свайго пестунка .
Менавіта з гэтых, на першы погляд, просценькіх «баю-баю», «ладачкі-ладкі», «сарока-варона» iпачынаецца выхаванне будучых сапраўдных дачок iсыноў сваей Бацькаўшчыны.
Першымі ў гэтым шэрагу стаяць калыханкі — пecнiмаці над калыскай, калі жанчына, часта занятая нейкай працай, ціхенька, замілавана iлагодна, суладна з пагойдваннем люлькі, напявае свае песні поўныя мацярынскай пяшчоты . Любімы вобраз калыханкі — коцік-варкатун. Вось самыя распаўсюджаныя сюжэты:
«Ходзіць каток па сяле, носіць сон у кашале»,
«Ходзіць каток па вароцях у чырвоненькіх чабоццях»,
«А ты, коця, не вурчы».
Сярод іншых шматварыянтных калыханак пераважаюць «А-а, люлі-люлі, спаць», «Люлі, люлі, прыляцелі гулі».
Калыханкі простыя па кампазіцыі, з дакладным рытмам, сюжэт толькі прызначаны, але прысутнічае адпаведнасць, даецца канкрэтная iнеабходная ўзросту малых інфармацыя. Прызначэнне калыханак — супакоіць, усыпіць дзіця. Гэта дасягаецца за кошт напеўнасці, пяшчотных гукаперайманняў. Маці хацелася, каб яе дзіця было здаровае, шчаслівае, вясёлае, iгэта вылівалася ў радкі чароўнай мелодыка-паэтычнай сілы.
Іншае, чым у калыханках, прызначэнне ў забаўлянак, пацешак: развесяліць, падтрымаць у дзіцяці радасныя эмоцыі ў час гульні.
Калі немаўля прачнецца, яму абавязкова (каб добра расло) зробяць «Пацягусенькі, пацягунюшкі, а потым — «Ласачка, ласачка, дзе была?». Далей настае чарга «Ладачкі, ладкі» — спачатку маці вучыць дзіця пляскаць у далоні, а потым яно ўжо само пляскае, як толькі пачуе «Ладкі». Пры гэтым у дзщяці хутка развіваецца каардынацыя рухаў, адчуванне рытму.
«Кую, кую ножку» — гульня з ножкамі дзіцяці, калі лёгенька, у рытм забаўлянкі пастукваюць малому па пятачцы. Першыя урокі мужнасці — казытанне двума пастаўленымі, як рожкі, пальцамі пад словы: «Ідзе каза рагатая, ідзе каза бадатая, на каго пападу, таго закалю». Пазней пачынаецца гушканне дзіцяці на на зе пад разнастайныя «Гойда, гойда, гайдамаш», «Чук, чук, чук, паехалі» iінш Унікальная сярод забаўлянак — гульня з пальчыкамі «Сарока-варона», дзе пальчык-хлопчык не атрымлівае кашы, таму што нічога не paбiў.
Паводле мастацкай формы забаўлянкі — гэта вершаваныя iрыфмаваныя шматрадкі, часта ў форме дыялогу, жартоўна гумарыстычнага, вясёлага, гарэзлівага зместу. Яны толькі часам маюць элементы мелодыі, а ў большасці выпадкаў прагаворваюцца рэчатыўна, у рытме адпаведнага дзеяння iсуправаджаюцца разнастайнымі pyxaмi, гульнёй з ручкамі iножкамі, жывоцікам, галоўкай, носікам, вушкамі, вочкамі.
Калыханкі iзабаўлянкі, якія дарослыя ствараюць для малых, узніклі iўжываюцца ў непасрэднай сувязі з народнай педагогікай. Гэта першыя эстэтычныя ўpoкiў разумовым, працоўным, маральным iфізічным развіцці дзяцей.
раскрыть » / « свернуть