Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.04.2023

литературный фестиваль "Случанскiя вытокi"

   Выкарыстанне паэтычнага слова ў пазнавальна – маўленчай і мастацка-эстэтычным развіцці мае вялікае значэнне для павышэння якасці адукацыйнай работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Паэтычныя творы выклікаюць у дзяцей эмацыйны водгук. Паэзія ў дашкольнікаў пашырае ўяўленні пра навакольны свет, развівае ўменне дакладна адчуваць мелодыку і рытм роднай мовы.

    З мэтай выяўлення і падтрымкі юных талентаў і талентаў у мастацкім чытанні сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі, папулярызацыі беларускай мовы штогод у горадзе Слуцку праходзіць літаратурны фестываль юных чытальнікаў «Случанскія вытокі». Конкурс дазволяе кожнаму дзіцяці дэманстраваць свае ўменні ў дэклараванні паэтычных твораў, гаворка дзяцей становiцца больш выразнай, фанетычна афарбаванай, больш эфектыўна праходзiць этап аўтаматызацыі і дыферэнцыяцыі гукаў. Дзеці перастаюць баяцца публічных выступаў. Для такога віду дасугавай дзейнасці педагогi ўстановы адукацыі распрацавалі пэўныя падыходы да арганізацыі, а таксама патрабаванні, якім варта кіравацца пры падрыхтоўцы дзяцей да такога конкурсу.

   Па выніках конкурсу выхаванка старэйшай групы №2 Скрыпінская Ніколь заняла 2 месца ў намінацыі «Паэзія», выхаванцы старэйшай групы №2: Гарабец Ягор, Савіцкі Улад, Дубовік Арына занялі 1 месца ў намінацыі «Чытаем разам».

 

 

Разделы сайта