Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.01.2021

"Птушкi ля кармушкi"

   Штогадовая акцыя АПБ “Птушкі ля кармушкі” пройдзе ў выходныя 16-17 студзеня 2021 года. Чым больш людзей паўдзельнічае ў ёй, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе.

   Мэта акцыі-нагадаць, як важна падкормліваць птушак у халады. Знайсці корм пад снегам зімой складаней, але пры гэтым яго патрабуецца больш: птушкам патрэбна дадатковая энергія, каб сагрэцца. Асабліва няпроста птушкам прыходзіцца пасля таго, як зямля і галінкі дрэў пакрываюцца лёдам.

   Такія ўлікі праводзяцца ў многіх краінах. Дзякуючы штогадовым падлікам птушак на кармушках у Вялікабрытаніі заўважылі скарачэнне папуляцыі шпакоў на 81% за паўстагоддзя такіх назіранняў. Такі падыход называецца «народная навука», бо дзякуючы яму можна сабраць вялікі масіў дадзеных для аналізу. Калі тысячы людзей па ўсёй краіне з году ў год лічаць птушак па адной методыцы, то дробныя памылкі робяцца статыстычна неістотныя, а сур’ёзныя змены ў папуляцыях — заўважнымі.

   Падлічыць птушак на кармушцы нескладана і нават весела, таму ў акцыі “Птушкі ля кармушкі” ўдзельнічалі і выхаванцы з педагогамі. На тэрыторыі дзіцячага садка заўсёды знаходзяцца птушкі, таму што агульнымi намаганнямi мы стварылі для гэтага ўмовы. А каб у дні акцыі да нас завітала больш птушак, павесiлі кармушкі загадзя і папаўнялі іх нясмажанымі несалёнымі чорнымі семкамі i другiмi прысмакамi.

      

   

 

 

 

   Арганізатары мерапрыемства заклікаюць падтрымліваць птушак у суровыя марозныя дні: па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу, па-другое, ім патрабуецца больш энергіі, а значыць – больш ежы. Кожны можа без асаблівых высілкаў падтрымаць птушак – зрабіць простую кармушку, якая стане сапраўдным паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей!

Разделы сайта