Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.10.2018

Восеньскi кiрмаш

     Восеньскія святы ў дзіцячым садзе праходзяць ярка, маляўніча і эмацыйна. Дарослыя і дзеці весяляцца ад душы. Для таго ,каб свята атрымалася, неабходна двайная і планамерная падрыхтоўка. Педагогі прадумваюць сцэнарый, бацькі выхаванцаў актыўна рыхтуюцца да восеньскіх выставаў, а дзеці дашкольнага ўзросту дэманструюць веды і ўменні аб народнай творчасці і мастацтве. Падчас падрыхтоўкі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу аб'ядноўваюцца вакол адной мэты, бо трэба будзе арганізаваць культурна-дасугавую дзейнасць для ўсіх. Традыцыйным ва ўстанове стала штогадовае праводжанне восеньскага кірмашу мэта якой з'яўляецца далучэнне дзяцей да народнай творчасці і народнага фальклору. Так 17 кастрычніка 2018 года ў чарговы раз прайшло вясёлае гулянне для выхаванцаў установы. Восеньская выстава была багатая разнастайнымі вырабамі і пачастункамі. Кожная група з вялікай любоўю расклала на сваіх "радах" свае дары восені. А іх было звыш дастаткова: садавіна і гародніна ў багацці, нарыхтоўкі, слоічкі з варэннем, узвары, цудоўная хатняя выпечка, а таксама розныя вырабы, зробленыя сваімі рукамі. Адным словам, нашы "гандлёвыя рады" стракацелі багаццем ягад і гародніны, а прысмакі не толькі сталі ўпрыгожваннем кірмашу, але і былі "вінаватымі" вабнага, салодкага водару.

Хлопцы і дзяўчаты актыўна ўдзельнічалі ў забавах, танцах і песнях. Сёлета пералік забаў для выхаванцаў пашырыўся, кожнай групе быў уручаны маршрут па якім выхаванцы ішлі і наведвалі розныя забаўляльныя станцыі.

Восеньская кірмаш у дзіцячым садзе прынесла шмат яркіх , незабыўных эмоцый і уражанняў як у выхаванцаў, так і іх бацькам, а таксама самому калектыву ўстановы.

Усім вялікі дзякуй за актыўны ўдзел!!!

Разделы сайта